Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Узнагарода імя Марціна Лютэра прысуджаная Святлане Ціханоўскай, Вераніцы Цапкала і Марыі Калеснікавай. Па словах аргкамітэта прэміі, гэтыя тры жанчыны сімвалізуюць барацьбу дзясяткаў тысяч мірных дэманстрантаў за палітычныя перамены ў Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 24 красавіка ў нямецкім Вормсе, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Прэмія «Бясстрашнае слова» заснаваная саюзам 16 гарадоў, у якіх жыў і працаваў нямецкі рэфарматар Марцін Лютар. Адзін раз у два гады яна ўручаецца людзям, якія смела абараняюць свае перакананні, сустракаючы на сваім шляху жорсткі супраціў.

Афіцыйны канал Віктара Бабарыкі спадзяецца, што Марыя Калеснікава зможа разам са Святланай і Веранікай асабіста атрымаць узнагароду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0