Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізму раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуесься да сэсіі? За ноч спрабуеш «запомніць» стос таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту «шпоркі» ды «бомбы»? А можа, традыцыйна клічаш Халяву?

Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!

Дашлі на электронную пошту [email protected] фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе «Голая студэнцкая праўда пра сэсію».

Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3‑плэер, флэш‑карту альбо фотаальбом Taschen.

Не тармазі. Дэдлайн 15 чэрвеня!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?