Грамадства

За сарваную з сілавіка балаклаву жанчыне далі 2,5 года калоніі

Tut.by

На жаночым маршы 19 верасня Наталля Хершэ сарвала балаклаву з амапаўца, пасля чаго на яе завялі крымінальную справу. Сёння яна выступіла ў судзе Савецкага раёна Мінска з апошнім словам. Суд вёў Сяргей Шаціла, піша Радыё Свабода.

Пры затрыманні, паводле службовага рапарта, жанчына не падпарадкавалася патрабаванню супрацоўнікаў прайсці ў спецтранспарт і «аказала супраціў з гвалтам» у дачыненні да байца АМАПа Сяргея Кончыка: вырывалася і ўпіралася, падрапала 22-гадоваму міліцыянту твар, сцягнула з яго балаклаву, тым самым сапсаваўшы форменнае абмундзіраванне, і нанесла «цялесныя траўмы».

Жанчына сваю віну не прызнала ў тым, што ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мітынгу і нібыта нанесла амапаўцу цялесныя пашкоджанні. Заявіла, што ўдзельнічала ў мірнай акцыі пратэсту і спрабавала зняць балаклаву.

«Я жыву ў еўрапейскай дэмакратычнай краіне, дзе свабода слова і мірных сходаў безумоўна выконваюцца і вызначаныя Канстытуцыяй, дзе паліцэйскія не хаваюць свае твары пад маскамі і абараняюць сваіх грамадзянаў. Спадзяюся, гэта будзе і ў свабоднай, вольнай Беларусі», — сказала Наталля ў апошнім слове.

Першае судовае пасяджэнне прайшло 4 снежня. Пракурор прасіла прысудзіць Наталлі Хершэ 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама сплаціць пацярпеламу амапаўцу 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Памер драпіны каля вока быў даўжынёй 1 сантыметр, кошт балаклавы — 1 рубель, прагучала на першым судовым пасяджэнні з матэрыялаў справы.

Першапачаткова пацярпелы Сяргей Кончык запатрабаваў ад Наталлі Хершэ 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, аднак ужо падчас пасяджэння павысіў суму да 1000 рублёў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін13

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 14

Вялікі арабскі комплекс на месцы былога «Белэкспа» ў Мінску амаль гатовы. Вось як ён выглядае24

«У новым свеце няма месца для дэмакратычнай Беларусі — хіба што мы яго самі выдумаем». Астапеня і Крук разважаюць пра будучыню Беларусі18

Колькі медыкаў не хапае ў Беларусі і як гэтыя лічбы хаваюць1

З 1 красавіка «Радыё Свабода» часткова згортвае дзейнасць. Усе журналісты пражскай рэдакцыі сыходзяць у адпачынак18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін13

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць