БелТА
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па эканоміцы, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
«Неадкладна заняцца працаўладкаваннем беспрацоўных. З органамі міліцыі, падключыце, каго вы лічыце патрэбным. Неадкладна паставіць на ўлік усіх дармаедаў, што боўтаюцца, і прымусіць іх працаваць. Паўтараю, як бы непапулярна гэта ні гучала. Сёння [ён] не працуе, боўтаецца чалавек — гэта не проста пратэстун на вуліцы, гэта будучы злачынец, які падкідвае нам кожны дзень, кожны тыдзень, кожны месяц злачынства, і мы трацім велізарныя грошы для раскрыцця гэтых злачынстваў, а потым некаторых яшчэ трымаем у месцах не гэтак аддаленых. Яшчэ раз паўтараю, прымусьце ўсіх працаваць. У кожнага павінен быць пералік такіх дармаедаў», — сказаў сёння Лукашэнка.