Грамадства

Амапаўцы згвалтавалі дзяўчыну на Акрэсціна? Ці варта давяраць гэтай гісторыі?

Гучная гісторыя аб зверствах сілавікоў абляцела ўсю Еўропу. Але ці адбыліся тыя падзеі насамрэч? 

Ілюстрацыйнае фота

Ужо амаль чатыры месяцы з вуснаў у вусны перадаецца гісторыя пра зверскае згвалтаванне на Акрэсціна ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў. І чым болей часу праходзіла, тым болей гэта набывала выгляд гарадской сагі. Калі выглядае ўсё нібыта праўдападобна, але ніякіх доказаў няма.

На мінулым тыдні Еўропа ўзбударажылася пасля публікацыі на сайце шведскага выдання ETC. Там у агульных словах расказвалася пра беларуску «Хрысціну» і пра тое, якія катаванні яна перажыла ў зняволенні. Калі сцісла, то выданне дало слова ананімнай удзельніцы пратэсту, якую пасля адной з акцый нібыта згвалтавалі сілавікі. Рабілі гэта дубінкамі, а гвалтавалі аральна, анальна і вагінальна. Пасля гэтага ёй выбілі яшчэ 25 зубоў.

Шведы кажуць, што маюць медыцынскую даведку аб згвалтаванні і праз анлайн размаўлялі з «Хрысцінай», якая хоча выехаць за мяжу. У інтэрв’ю беларускім СМІ рэдактар ETC казаў, што не сумняваецца ў праўдзівасці гэтай гісторыі.

Адкуль увогуле пайшлі размовы пра згвалтаваную на пратэстах дзяўчыну? Прыкладна 18 жніўня тэрапеўтка 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Дар’я Чэхава (Плоткіна) у сваім твітары напісала наступнае: «Мая сяброўка працуе гінеколагам. І адна з яе пацыентак — згвалтаваная дзяўчына з разрывам шыйкі маткі, якую прывезлі з Акрэсціна. Прабачце, я больш не магу выносіць гэты пі…ец».

Чэхава (Плоткіна) набыла вядомасць праз свой твітар вясной, калі спрабавала публікаваць сапраўдныя звесткі аб стане пандэміі каранавіруса ў Мінску. У жніўні «НН» спрабавала паразмаўляць з спадарыняй Чэхавай, але тэрапеўтка ігнаравала пытанні. Яе муж сказаў, што на гэту тэму жонка размаўляць не будзе.

Праз нейкі час твіт пра згвалтаванне быў выдалены без тлумачэння прычын. Сама Дар’я ў пачатку верасня з’ехала з Беларусі, баючыся крымінальнага пераследу.

Па слядах той публікацыі журналісты і абураныя грамадзяне пыталіся ў тагачаснага міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка пра гэты выпадак, а чыноўнік запэўніваў, што спрабаваў шукаць такую гісторыю, але медыкам, маўляў, пра яе невядома.

Калі кіравацца здаровым сэнсам, то гісторыя выглядала ад пачатку не самым праўдападобным чынам, але падзеі лета-восені даказалі, што ў сённяшняй Беларусі часам нават самыя неверагодныя сцэнары могуць увасобіцца ў жыццё, таму спяшацца з высновамі нельга было ні ў якім разе.

Наступны след гэтай гісторыі быў знойдзены ў Віцебску. На адну з мясцовых акцый пратэсту выйшла дзяўчына з плакатам: «Знайшлася мая сяброўка, адпусцілі з Акрэсціна. Разрыў шыйкі маткі, выбітая ключыца, кампрэсійны пералом хрыбетніка. Шматлікія гематомы, двойчы гвалтавалі дубінкай».

«Наша Ніва» звязалася з той дзяўчынай, каб даведацца акалічнасці гісторыі. Нам расказалі, што на плакаце была гісторыя «сяброўкі калегі». Знайсці нейкія выхады зноў не атрымалася. «Яны не дазволілі даваць кантакты, так што не гатовыя пакуль каментаваць», — напісалі «НН».

Мабыць, гісторыя і далей бы нейкі час жыла ў форме гарадской сагі, калі б тэму не актуалізавала выданне ETC. Людзі, што жывуць у Швецыі, кажуць, што гэта далёка не самае ўплывовае ў краіне выданне, некалькі разоў іх абвінавачвалі ў фэйках, некалькі разоў газета была на мяжы банкруцтва. «Старое лявацкае выданне», — ахарактарызавалі ETC.

І тут на пярэдні план выходзяць людзі, якія ўжо неаднаразова разводзілі СМІ — гэта Яўген «Какойта» Катляроў і Юрый Церах, якія гуртуюцца пад назвай «Людажэр». Мы ўжо пісалі пра Катлярова, які па дробязі падманваў беларускія незалежныя СМІ, а цяпер нібыта выйшаў на міжнародны ўзровень.

«Людажэры» сцвярджаюць, што прыдумалі гэтую гісторыю пра згвалтаванне ў Мінску і закінулі аднаму эмігранту, які, прадстаўляючыся доктарам з Конга, прапанаваў яе розным шведскім выданнем. На розыгрыш павяліся менавіта работнікі з ETC.

Называецца і імя эмігранта — Павел Маджара. Такі чалавек сапраўды існуе, але жыве ў бельгійскім Антверпене, а ў Швецыі, кажа, увогуле ніколі не быў.

Маджара калісьці быў актывістам «Зубра» і «Маладых сацыял-дэмакратаў» у Гомелі, але выехаў за мяжу ў 2005 годзе па нібыта сфабрыкаванай справе за захоўванне наркотыкаў. Атрымаў статус палітуцекача ў Бельгіі, дзе і жыве па сёння.

Кажа, што пра Юрыя Цераха нічога не чуў, а Яўген Какойта доўгі час быў у яго ў сябрах у фэйсбуку. Маджара ведае яго віртуальна, шмат разоў спрачаўся з ім. У выніку Катляроў яго проста забаніў, кажа Павел. «Магчыма, і праз 15 гадоў яны мяне забыць не могуць», — кажа Павел.

Сваю датычнасць да гэтай гісторыі ён рашуча абвяргае. Кажа, што і снегавіка на застаўцы ніколі не меў.

У скрынах з тэлеграма ёсць характэрны момант, што там не відаць, калі гэтая перапіска адбывалася, — да гісторыі апублікаванай у ETC, ці пасля. А гэта важны момант.

На дадзены момант немагчыма на сто працэнтаў даць веры ў тое, што гісторыя ў шведскіх СМІ — гэта праўда. Вельмі дзіўна, што за чатыры месяцы так і не вылезлі іншыя падрабязнасці справы. Не з’явіліся сведкі, што бачылі дзяўчыну без 25 зубоў, ці медыкі, які праводзілі агляд. Хоць нешта б мусіла ўсплыць — але пакуль цішыня.

Тое самае тычыцца і версіі «Людажэраў». Ім даўно няма веры, а гэтая сітуацыя можа быць спробай злавіць хайп на і так рэзанансным выпадку. Пакуль уся гісторыя чакае новых падрабязнасцяў, пажадана, хоць чымсьці падмацаваных.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя102

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі54

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць