Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Андрэй Клімаў, які цяпер знаходзіцца на «хіміі» ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну, распаўсюдзіў «Ліпеньскі заклік палітвязьня».

Экс-парлямэнтар адзначае, што адной з асноўных прычынаў, якая прымусіла яго напісаць гэты дакумэнт, ёсьць «тая душэўная разгубленасьць, у якую трапілі нашыя грамадзяне пасьля аглушальнай паразы адзінага кандыдата на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах».

Андрэй Клімаў прапануе тэрмінова правесьці шэраг акцыяў – у тым ліку, пачаць збор подпісаў за правядзеньне рэфэрэндуму пра далучэньне Беларусі да Эўразьвязу й выхаду краіны з саюзнай дамовы з Расеяй, арганізаваць другі Кангрэс дэмсілаў, на якім сфармуляваць патрабаваньні да ўладаў наконт правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў і правядзеньня круглага стала ўлады й апазыцыі пры пасярэдніцтве міжнародных структураў. Андрэй Клімаў гэтаксама патрабуе вызваліць Аляксандра Казуліна.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0