Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У сераду, 9 снежня, пераважна без ападкаў. Уначы ад -3°С па захадзе да -11°С па ўсходзе краіны, максімальная днём 0..-6°С. Сёння раніцай ў Мінску было пад -10°С.

А вось у чацвер ноччу па Берасцейшчыне, а раніцай і днём на большай частцы краіны кароткачасовы снег, мокры снег, па паўночным захадзе з дажджом. Раніцай і днём месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага. Ноччу -5..-12°С, максімальная днём 0..-5°С; у паўднёва-заходніх раёнах днём +1..+2°С.

У пятніцу таксама мокры снег, часам дождж. Ноччу ад + 1°С па паўднёвым захадзе да -7°С па паўночным усходзе, максімальная днём -3..+4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0