НАК Беларусі пракаментаваў санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, які забараніў удзел у Алімпіядзе амаль усім членам Выканкама НАК, уключаючы Аляксандра і Віктара Лукашэнку, а таксама Дзмітрыя Баскава, а таксама прыпыніў фінансаванне камітэта.

noc.by

noc.by

«Пазіцыя МАК ацэньваецца намі як прадузятая, заснаваная на ангажаваным і павярхоўным вывучэнні сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. НАК Беларусі выказвае заклапочанасць, што кіраўніцтва МАК пры прыняцці асобных пунктаў рашэння магло быць падвергнута палітычнаму ціску», — гаворыцца ў заяве.

«Мы шчыра лічым, што спорт заўсёды павінен быць па-за палітыкай. Аднак прынятыя часовыя меры ў дачыненні да практычна ўсіх членаў выканкама НАК Беларусі, а таксама прыпыненне фінансавання шэрагу сумесных праграм лічым рашэннем, адрозным ад асноватворных прынцыпаў і каштоўнасцяў алімпізму, якія не спрыяюць у поўнай меры развіццю алімпійскага руху. Мы разглядаем гэтае рашэнне як палітычна матываванае, накіраванае на аказанне ціску на кіраўніцтва беларускага НАК».

НАК апелюе да Алімпійскай хартыі, міжнароднага і беларускага спартыўнага заканадаўства. «У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для спартсменаў, якія вядуць планамерную падрыхтоўку да галоўных стартаў чатырохгоддзя і будуць выступаць пад дзяржаўным флагам на будучых гульнях», — зазначае НАК, кажучы, што заўсёды адкрыты да дыялогу і гатовы прымаць меры супраць любых формаў дыскрымінацыі, якія наносяць шкоду алімпійскаму руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0