Карціна аўстрыйскага рэжысёра Міхаэля Ханэке «Белая стужка» атрымала галоўны прыз 62-га Канскага кінафэстываля - «Залатую пальму».
«Белая стужка» на прыкладзе жыцця ў пратэстанцкай вёсцы на поўначы Нямеччыны распавядае пра крызіс нямецкага грамадства напярэдадні Першай сусветнай.
Гран-пры Канскага фестываля заваявала карціна «Прарок» французскага рэжысёра Жака Ад'яра.
Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала Шарлота Гэнзбур (фільм «Антыхрыст»). Гэты фільм выклікаў на фестывалі найбольшыя спрэчкі і атрымаў Антыпрыз Экуменічнага журы.