Цахіагійн Элбегдорж — кандыдат ад Дэмакратычнай партыі — перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Манголіі.

Паводле папярэдніх падлікаў, за яго прагаласавалі 53% выбарцаў. Усяго ў выбарах, што прайшлі ў нядзелю, узялі ўдзел 64,61% ад 1,6 млн дарослага насельніцтва краіны, якое валодае правам голасу.

Дзейны прэзідэнт Намбарын Энхбаяр (ён прадстаўляе кіроўную народна‑рэвалюцыйную партыю) прызнаў сваю паразу.

Нагадаем, што летам 2008 г. у Манголіі парламенцкія выбары скончыліся пагромамі ва Улан-Батары.

Тады, паводле афіцыйных звестак, Дэмакратычная партыя прайграла МНРП і апратэставала вынікі выбараў, што перарасло ў масавыя беспарадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0