Сайт Kyky.org стаў недаступны для некаторых карыстальнікаў. Пры спробе заходу на сайт яны бачаць наступнае паведамленне:
«Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Рэдакцыя Kyky.org ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала гэта наступным чынам: «Гэта ўсё ж адбылося — хоць і на некалькі месяцаў пазней, чым мы думалі. Kyky заблакаваны на тэрыторыі Беларусі па рашэнні Мінінфарма. Мы не сумуем, бо ведаем: вы разбіраецеся ў VPNах і сучасных трафіках лепш, чым дзяржаўныя міністэрствы — у блакаваннях. Мы працягнем працаваць, хай гэта і хлопатнае дзельца!»
0
0
0
0
0
0