Шляхам падзямельнага выбуху яна выпрабавала новую атамную бомбу, магутнейшую за папярэднюю. Выпрабаванні выклікалі землятрус сілай 4,7 бала.

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 3:54 паводле менскага часу за 375 км на паўночны ўсход ад Пхеньяна.

Паводле афіцыйнага прэс-рэлізу КНДР, выпрабаванне бомбы было праведзена «на просьбу вучоных і тэхнікаў» дзеля абароны «суверенітэту, міру і сацыялізму».

Першы раз КНДР правяла выпрабаванне атамнай бомбы ў кастрычніку 2006 г. Тады магутнасць бомбы склала 3,58 бала.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Мэн Бак склікаў экстраннае паседжанне кабінета міністраў. У Японіі ўрад таксама стварае экстранны штаб, які заявіў, што будзе дабівацца надзвычайнага паседжання Рады бяспекі ААН.

Паводле заходніх спецыялістаў, Паўночная Карэя мае дастатковыя запасы плутонію, каб правесці выпрабаванні ад шасці да васьмі бомбаў, нягледзячы на забарону Рады бяспекі ААН.

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0