Радыё Свабода

Радыё Свабода

Суддзя Сяргей Кармановіч (суд Цэнтральнага раёна) на падставе міліцэйскага пратакола аштрафаваў 73-гадовую Еву Быкоўскую на 81 рубель (тры базавыя). АМАП затрымаў яе 25 кастрычніка ў цэнтры горада, піша Свабода.

Ева Раманаўна працавала да пенсіі настаўніцай. Акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Гомелі фактычна не было — міліцыя не дала сабрацца людзям.

На вачах Евы Раманаўны АМАП схапіў мужчыну. Былая настаўніца зрабіла заўвагу — схапілі і яе. Пенсіянерка распавядала, што амапавец у аўтобусе сказаў сваім калегам: «У яе бацька — паліцай!»

«Мой бацька прайшоў усю вайну і дайшоў да Берліна! Гэты старшы амапавец стаў у мяне над галавой і шалёна крычаў, паводзіў сябе, як звер, калаціў рукамі аб сценку, крычаў: «С***, колькі ты будзеш хадзіць?! Што табе трэба?!» — распавядала тады Ева Раманаўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0