У красавіку яно дасягнула памеру 10,2% ад лічбы працаздольных.

Колькасць беспрацоўных у Расіі дасягнула ў красавіку 7,7 мільёна, або 10,2% ад агульнае лічбы працаздольных, што складае ў Расіі 75 мільёнаў. Такія звесткі распаўсюдзіў Расстат.

З пачатку восені мінулага году працу страцілі каля трох мільёнаў чалавек.

Эканамічныя паказчыкі Расіі застаюцца трывожнымі. Прамысловая вытворчасць у красавіку ўпала на 17% проці мінулага году, ВУП знізіўся на 9,5%. Трэці месяц запар падаюць раздробныя продажы. У красавіку яны скараціліся на 5,3%. Гэтая лічба азначае, што расійцы, знаныя з сваёй спажывецкай марнатраўнасці, зацягваюць паясы і пачынаюць ашчаджаць, а не траціць.

Урад Пуціна ўскладае спадзевы на рост цэнаў на нафту, што выраслі з прыкладна 40 даляраў за барэль у момант найбольшага падзення да 60 даляраў на сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?