Найлепшым футбалістам Беларусі 2020 года стаў форвард нацыянальнай зборнай Беларусі і барысаўскага БАТЭ Максім Скавыш. Па выніках традыцыйнага апытання, праведзенага «Прэсболам», 31-гадовы гулец набраў 567 балаў (131 першае месца, 69 другое і 36 трэцяе).

Для Скавыша гэта першае падобнае прызнанне. Другое месца заняў абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і расійскага «Краснадара» Аляксандр Мартыновіч (як і летась) — 298 балаў (65, 35, 33), трэцяе — форвард нацыянальнай каманды Беларусі і маскоўскага «Лакаматыва» Віталь Лісаковіч — 240 (36, 48, 36).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0