morgenpost.de

morgenpost.de

У ЗША эканамічны крызіс развіваецца не па найгоршым сцэнары, але ёсць краіны, дзе справы не кепскія, а зусім дрэнныя.

Як вынікае з апублікаванай на мінулым тыдні ўдакладненай статыстыкі, ВУП Нямеччыны ў першым квартале гэтага году знізіўся на 14,4% проці ўзроўню 2008 году. Гэта нават горш, чым у Расіі, дзе падзенне гаспадаркі дасягнула 9,5%.

Цяжкія часы перажывае і Японія, гэтаксама залежная ад экспарту і імпарту. Там ВУП знізіўся на 15,2%. Да краінаў рэкардыстаў далучылася Мексіка — мінус 21.5% у першым квартале. На падтрымку мексіканскай гаспадаркі МВФ вылучыў $47 млрд даляраў.

У рытме нямецкай скарачаецца і гаспадарка краінаў Балтыі і Ўкраіны.

Калі такія тэмпы падзення захаваюцца да канца году, гэта будзе азначаць для многіх краінаў свету паўтарэнне сцэнару Вялікай дэпрэсіі пачатку 1930‑х. Нагадаем, што тады яно спрычынілася да спаўзання СССР, Нямеччыны, Іспаніі ды дзесяткаў меншых краінаў у стан крывавага тэрору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?