Беларусь заняла другое месца сярод краін Еўропы па тэмпах інфляцыі ў студзені‑красавіку 2009 года, саступіўшы лідэрства Ўкраіне, сведчыць дадзеных агенцтва Eurostat і нацыянальных статыстычных служб.

За чатыры месяцы з пачатку года рост цэн ў Беларусі скалаў 6,5%, ва Ўкраіне — 6,9%, у Расіі — 6,2%. Ў краінах Еўрасаюза спажывецкія кошты ў студзені‑красавіку ў сярэднім выраслі на 0,6%.

Пры гэтым прадукты сілкавання ў краінах ЕС у студзені‑красавіку падаражэлі на 0,6%, тады як у Беларусі рост коштаў склаў 5,7%, у Расіі — 5,8%.

Наша краіна мае ўсе шанцы напрыканцы года узначаліць інфляцыўны рэйтынг Еўропы. Па меркаваннях экспертаў, падвышэнне стаўкі падатку на даданую вартасць (ПДВ) спародзіць 20‑ці адсоткавы рост цэн цягам года. Узмацняцца таксама інфляцыйныя чаканні спажыўцоў, якія ў сваю чаргу паскараюць раскручванне інфляцыйнай спіралі.

afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0