Мінздароўя паведамляе, што за суткі ахвярамі галалёдзіцы сталі 968 чалавек (учора — 1867).
Найбольш пацярпелых у Гомельскай і Віцебскай абласцях (300 і 266 чалавек). У Магілёўскай — 159, Мінскай — 104, Брэсцкай — 80, Мінску — 41. У Гродзенскай вобласці — 20 зваротаў.
Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёдзіцы: прыступкі пад'ездаў; прыступкі падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна;
прыпынкі грамадскага транспарту; а таксама горкі, у тым ліку дзіцячыя.
На жаль, галалёдзіца захаваецца і сёння, і заўтра. Таму будзьце асцярожныя.