Грамадства

Алексіевіч на сустрэчы з Ціханоўскай у Берліне: Збіраю матэрыялы для кнігі пра герояў рэвалюцыі

Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч у Берліне, паведамляе тэлеграм-канал палітыка. Яны абмеркавалі, як можна дапамагчы людзям у Беларусі. Алексіевіч паведаміла, што збірае матэрыялы для магчымай кнігі — гісторыі герояў рэвалюцыі.

Ціханоўская падкрэсліла, што на кожнай сустрэчы з замежнымі палітыкамі распавядае гісторыі беларусаў і што кожную з іх перажывае як асабістую. Алексіевіч, у сваю чаргу, падзялілася, што была пад уражаннем ад таго, як паслы розных краін праявілі салідарнасць і падтрымалі яе ў Мінску, калі была небяспека яе затрымання. Святлана Алексіевіч не змагла заставацца ў краіне і адчувае віну за гэта.

Увечары Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мітынгу дыяспары беларусаў. Каля трохсот чалавек са сцягамі сабралася каля Берлінскай канцэртнай залы, на якой была мастацкая інсталяцыя. «Кожны беларус, незалежна ад таго, ён дома ці за мяжой, — цяпер герой. Зараз вельмі важна падтрымліваць адно аднаго і мець зносіны з еўрапейскімі палітыкамі, каб яны дапамагалі беларусам», — звярнулася Святлана да прысутных.

Пасля гэтага Святлана выступіла ў Берлінскім саборы падчас малітвы за мір у Беларусі. Заўтра яна сустрэнецца з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць