Курманбек Бакіеў, liter.kz

Курманбек Бакіеў, liter.kz

Кіраўнік Рэспублікі Кыргызстан Курманбек Бакіеў у якасці кандыдата ў прэзідэнта краіны сёння паспяхова здаў іспыт на веданне дзяржаўнай кіргізскай мовы.

Ён здолеў выкласці на ёй сваю перадвыбарчую праграму, падаць асноўныя тэзісы, а таксама прачытаць некалькі старонак мастацкай літаратуры.

Да Бакіева гэты бар’ер пераадолелі яшчэ чатыры прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду, прычым іспыт трансляващся на дзяржаўным тэлеканале ў жывым эфіры.

Заканадаўства краіны патрабуе ад кандыдатаў ведання кірігізскай мовы. Руская — мае статус афіцыйнай.

ИТАР-ТАСС

Глядзі таксама:
Каментар Аляксандра Класкоўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0