Ужо каторы дзень курс пакупкі і продажу даляра аднолькавы — банкам нагвалт патрэбная валюта.

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што налічаны сярэдні заробак работнікаў у красавіку склаў 965 тыс. 657 рублёў (у сакавіку — 957 130 рублёў), рабочых і служачых — 981 184 рублі (у сакавіку — 976 609 рублёў).

Паводле сённяшняга афіцыйнага курсу даляра, 965 тыс. 657 рублёў — гэта 351 даляр.

Курс даляра, устаноўлены Нацбанкам на сёння складае 2749 рублёў. Гэта меней, чым курс, які выстаўляюць на пакупку даляра ў насельніцтва банкі.

Дарэчы, ужо каторы дзень курс пакупкі і продажу даляра ў абменніках аднолькавы — банкам нагвалт патрэбная валюта.

Так, сёння максімальны курс здавання амерыканскай валюты складае 2 803 рублі, і за такую ж суму гэты самы даляр можна і набыць.

Эканамісты тлумачаць гэта тым, што банкі зацікаўленыя ў набыцці гатоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0