Улады Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобласці прагназуюць хвалю крадзяжоў, якая можа пракаціцца па рэгіёне ў сувязі з наступствамі сусветнага фінансавага крызісу.

Кіраўнікі розных узроўняў Ваўкавыскага раёна атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі Ігара Кашкевіча, у якім чыноўнік канстатуе,

што ў рэгіёне адчуваюцца наступствы фінансавага крызісу — падвышэнне схаванага беспрацоўя, дэфіцыт сацыяльных і матэрыяльных рэсурсаў, а таксама істотнае зніжэнне рэальных прыбыткаў насельніцтва.

У сувязі з гэтым, кіраўнікі прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў павінны

неадкладна ажыццявіць захады па аптымізацыі захаванасці маёмасці — як дзяржаўнай, так і прыватнай.

Супрацоўнікі Ваўкавыскага райвыканкама адмовіліся растлумачыць Радыё Рацыя, што яны разумеюць пад тэрмінам «аптымізацыя захаванасці маёмасці», але, паводле ліста з райвыканкама, зразумела, што занепакоенасць у першую чаргу выклікае прагноз на павелічэнне колькасці крадзяжоў.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0