Грамадства

Маму Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава другі раз за месяц адправілі на суткі. Цяпер — за сцяг у акне

14 снежня у судзе Маскоўскага раёна асудзілі 60-гадовую Святлану Чапурка. Суддзя Сяргей Кацар даў жанчыне 12 сутак.

Святлана — мама культавага Сяргея Міронава, вядомага праз свой маналог пра «хлопотное дельце».

«Сцяг вісеў у вакне ў адным з пакояў. У суботу, 12 снежня, мама выйшла гуляць з сабакам. Я так разумею, міліцыя стаяла за дзвярыма, — бо яе адразу затрымалі, — расказаў «Нашай Ніве» Сяргей. — Мама вярнулася, каб сабаку пакінуць дома. Пасля яе забралі. Я так разумею, затрымалі яе за сцяг. Бо мама, калі прыводзіла сабаку, сказала пра міліцыю: «Наша шторка ў акне ім не спадабалася».

Недзе праз гадзіну прыйшлі яшчэ нейкія міліцыянты, пазванілі ў дамафон, я рэфлекторна адамкнуў дзверы пад’езда. Яны ламіліся ў кватэру, званілі, грукалі, я не адкрываў — сышлі. Пасля я на ўсякі выпадак зняў сцяг.

Затым я шукаў маму ў РАУСе, там адказалі, што няма затрыманых у іх. Ну і пазней знайшоў маму на Акрэсціна.

Суд быў учора. Мама падала хадайніцтва — запрасіць мяне ў якасці яе абаронцы. Але ці то яны званілі і не дазваніліся, ці то што — дакладна не ведаю — карацей, са мною не звязваліся ці не маглі звязацца і суд не сталі пераносіць, адразу далі маме 12 сутак».

Ён кажа, што гэта ўжо другі тэрмін для мамы. Тыдзень таму Святлана выйшла на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Мама заўсёды была актыўная. На Маршы ходзіць, перад выбарамі ўлёткі расклейвала. У яе ўжо быў пратакол за Жаночы марш — але яе не паспелі асудзіць, бо прайшло два месяцы. А пасля затрымалі пасля Маршу 22 лістапада, схапілі, калі ўжо ішла дадому. Пасля судзілі, далі 15 сутак.

У мінулы панядзелак яна выйшла на волю. І ў суботу яе зноў забралі, — кажа Сяргей. —

Прычым пасля першых сутак мама вярнулася з «каронай». Яна сядзела з хворай на каранавірус жанчынай, а пасля выхаду ў мамы знік нюх. Яна пераносіла без тэмпературы, але была слабасць. Пайшла да доктара, але там на тэст не адпраўлялі. Сказалі: ніякі каранцін не патрэбны, як сімптомы знікнуць, можаце гуляць дзе заўгодна».

Цяпер Сяргей будзе высвятляць, дзе яго маме давядзецца адбываць суткі, будзе збіраць перадачу. Плануе перадаць ёй лекі.

Сам Сяргей, дарэчы, ужо звольніўся з «Інтэграла». «Пакуль сяджу проста дома. Хацеў заняцца пошукамі працы — але вось праблемы наваліліся», — кажа ён.

«Бастовать — хлопотное дельце». Што вядома пра хлопца, які затроліў міліцыю ў культавым відэа і атрымаў 15 сутак

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга62

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі54

Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў27

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч8

Не забудзьце ўпрыгожыць дамы маем. Сёння — Сёмуха4

Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце8

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры5

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы1

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы12

Як Трамп прайграе ўласную гандлёвую вайну з усім светам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга62

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць