Грамадства

Маму Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава другі раз за месяц адправілі на суткі. Цяпер — за сцяг у акне

14 снежня у судзе Маскоўскага раёна асудзілі 60-гадовую Святлану Чапурка. Суддзя Сяргей Кацар даў жанчыне 12 сутак.

Святлана — мама культавага Сяргея Міронава, вядомага праз свой маналог пра «хлопотное дельце».

«Сцяг вісеў у вакне ў адным з пакояў. У суботу, 12 снежня, мама выйшла гуляць з сабакам. Я так разумею, міліцыя стаяла за дзвярыма, — бо яе адразу затрымалі, — расказаў «Нашай Ніве» Сяргей. — Мама вярнулася, каб сабаку пакінуць дома. Пасля яе забралі. Я так разумею, затрымалі яе за сцяг. Бо мама, калі прыводзіла сабаку, сказала пра міліцыю: «Наша шторка ў акне ім не спадабалася».

Недзе праз гадзіну прыйшлі яшчэ нейкія міліцыянты, пазванілі ў дамафон, я рэфлекторна адамкнуў дзверы пад’езда. Яны ламіліся ў кватэру, званілі, грукалі, я не адкрываў — сышлі. Пасля я на ўсякі выпадак зняў сцяг.

Затым я шукаў маму ў РАУСе, там адказалі, што няма затрыманых у іх. Ну і пазней знайшоў маму на Акрэсціна.

Суд быў учора. Мама падала хадайніцтва — запрасіць мяне ў якасці яе абаронцы. Але ці то яны званілі і не дазваніліся, ці то што — дакладна не ведаю — карацей, са мною не звязваліся ці не маглі звязацца і суд не сталі пераносіць, адразу далі маме 12 сутак».

Ён кажа, што гэта ўжо другі тэрмін для мамы. Тыдзень таму Святлана выйшла на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Мама заўсёды была актыўная. На Маршы ходзіць, перад выбарамі ўлёткі расклейвала. У яе ўжо быў пратакол за Жаночы марш — але яе не паспелі асудзіць, бо прайшло два месяцы. А пасля затрымалі пасля Маршу 22 лістапада, схапілі, калі ўжо ішла дадому. Пасля судзілі, далі 15 сутак.

У мінулы панядзелак яна выйшла на волю. І ў суботу яе зноў забралі, — кажа Сяргей. —

Прычым пасля першых сутак мама вярнулася з «каронай». Яна сядзела з хворай на каранавірус жанчынай, а пасля выхаду ў мамы знік нюх. Яна пераносіла без тэмпературы, але была слабасць. Пайшла да доктара, але там на тэст не адпраўлялі. Сказалі: ніякі каранцін не патрэбны, як сімптомы знікнуць, можаце гуляць дзе заўгодна».

Цяпер Сяргей будзе высвятляць, дзе яго маме давядзецца адбываць суткі, будзе збіраць перадачу. Плануе перадаць ёй лекі.

Сам Сяргей, дарэчы, ужо звольніўся з «Інтэграла». «Пакуль сяджу проста дома. Хацеў заняцца пошукамі працы — але вось праблемы наваліліся», — кажа ён.

«Бастовать — хлопотное дельце». Што вядома пра хлопца, які затроліў міліцыю ў культавым відэа і атрымаў 15 сутак

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць