Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку эколаг Віктар Фянчук.

«За палітычнымі баталіямі гэтага года амаль незаўважанай прайшла, хіба, адна з найбольш знакавых падзей ХХІ стагоддзя для Белавежскай пушчы — вяртанне мядзведзя. Апошні дзікі белавежскі буры мядзведь быў забіты ў Белавежскай пушчы ў 1879-м — 140 год таму. У 1937 годзе была зроблена спроба яго рэінтрадукцыі. Дарэчы, гэта рэінтрадукцыя мядзведзя ў Белавежскай пушчы лічыцца першай у свеце (!) спробай рэінтрадукцыі буйнога драпежніка для прыродаахоўных мэтаў. У 2012 годзе да ідэі рэінтрадукцыі мядзведзя на беларускі бок вярнуліся зноў у рамках прыродахоўнай праграмы, але ідэя не была рэалізаваная»

З часу свайго знікнення мядзведзі перыядычна заходзілі ў пушчу, але не затрымліваліся тут. У тым ліку з-за браканьерскага пераследу. Папярэдняя рэгістрацыя мядзведзя ў пушчы адбылася ў 2003 годзе, у ваколіцах балота Дзікае.

«Мядзведзь з відэа Аляксандра Пекача — самец узростам каля 3 год — трымаецца ў пушчы ўжо больш за год. І пакуль выглядае, што дагэтуль застаецца адзіным мядзведзем у Белавежскай пушчы. Але ёсць надзея. Найбліжэйшая ўстойлівая групоўка мядзведзя знаходзіцца за 170 кіламетраў — у Налібоцкай пушчы. А гэта цалкам дасягальная адлегласць», — напісаў Віктар Фянчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0