Гэта першае ў гісторыі беларускага кнігавыдання комплекснае даследаванне біяграфій вялікіх княгінь ад узнікнення ВКЛ да канца эпохі Гедымінавічаў. Барбара Радзівіл, Марта, Бірута, Ганна, Бона Сфорца, Кацярына і Эльжбета Габсбург — пра лёс гэтых і многіх іншых знакамітых постацей (разам 16 асоб) айчыннай гісторыі апавядаецца на старонках кнігі.

«Вялікія княгіні ВКЛ» — першае выданне ў новай кніжнай серыі «Вялікае Княства Літоўскае», прысвечанай найбольш цікаваму перыяду беларускай гісторыі.

Прэзентацыя адбудзецца 23 снежня у 17.00 у кнігарні «Акадэмэчная кніга» (праспект Незалежнасці, 72).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0