Усяго патроху

Сын міністра адукацыі разышоўся з жонкай. Бо ён за чырвона-зялёных, а яна — за бел-чырвона-белых

Сын міністра адукацыі Аляксей Карпенка разышоўся з жонкай Юліяй. Прычына: розныя палітычныя погляды ў сям’і.

Яшчэ ў 2019 годзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў шчаслівая сям’я датэрмінова ішла на выбары ў поўным складзе: міністр Ігар Карпенка, сын Лёша, нявестка і ўнучка.

Але выбары-2020 сталі кропкай незвароту. Нявестка Юля асудзіла фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў, а яе муж Лёша з бацькам адстойвалі пралукашэнкаўскую пазіцыю.

Юлія нават сышла з дзяржаўнага тэлебачання: яна раней працавала на БТ. Пасля пачала пісаць і здымаць для праекта «Імёны». Жыць пад адным дахам з такімі рознымі ўяўленнямі пра гэта жыццё пара не змагла. Праўда, невядома, ці падалі яны на развод.

Разыходжанне ў поглядах маладых праявілася нават у сацыяльных сетках, калі Аляксей «прыляпіў» да аватаркі налепку з чырвона-залёным сцягам, а Юлія — з бел-чырвона-белым.

«Наша Ніва» спрабавала атрымаць каментар у сям’і Карпенкаў па тэме сямейнага канфлікту. Ні Аляксей, ні яго бацька не адказалі на званкі. А пасля паведамленняў у сацыяльных сетках Аляксей увогуле выдаліў свае старонкі ў фэйсбуку і інстаграме.

Юлія таксама публічна не каментуе сітуацыю. Ці змогуць маладыя сысціся зноў і ўрэгуляваць канфлікт, невядома.

Фота з сацыяльных сетак

Гэта ўжо не першы разлад у сям’і праз сітуацыю ў краіне. Не так даўно мы пісалі пра спецназаўца, ад якога сышла жонка, якая стала ахвярай цкавання.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць