Інтэрнэт і СМІ

Прызначаны галоўны рэдактар «Прэсбола». Ім стаў былы журналіст АНТ

Tribuna.com

Карэспандэнт АНТ Сяргей Лісічкін заявіў «Трыбуне» што стаў галоўным рэдактарам «Прэсбола».

Раней паведамлялася, што пасля размовы з калектывам рэдакцыі «Прэсбола» Лісічкін адмовіўся ўзначальваць выданне.

— Магу вам паведаміць, што заўтрашні нумар газеты «Прэсбол» выйдзе пад маім подпісам. Я афіцыйна прызначаны галоўным рэдактарам. 17 снежня ў мяне першы працоўны дзень на новай пасадзе. Больш пакуль нічога казаць не хачу. Задача №1 на сёння — гэта завяршыць год. Заканчваецца ў канцы снежня падпіска на «Прэсбол», і дзякуй Богу, што ў гэтым разуменне з калектывам знойдзена. І ніякія звады нікому не патрэбныя. Вырашылі засяродзіцца цалкам на нумарах, якія выйдуць у пятніцу і ў аўторак. Трэба скончыць год, — сказаў Лісічкін.

Па яго словах, прапанова ўзначаліць газету паступіла ад кіраўніка Федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава.

Пасля сыходу Герчыкава некалькі нумароў выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага.

На АНТ Лісічкін з'яўляўся аўтарам спартыўных праграм, раней ён працаваў у «Спартыўнай панараме», друкаваўся ў СБ.

***

«Прэсбол» выходзіць з 16 студзеня 1991 года. Першым галоўным рэдактарам быў Аляксандр Барысевіч (да 1995 года), з 1995 па 2014-ы газету ўзначальваў Уладзімір Беражкоў, з красавіка 2014 па чэрвень 2020 — Сяргей Кайко.

Уладальнікамі акцый выдання з'яўляюцца: Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» (50%), работнікі рэдакцыі — Юрый Арлоў (30%), Дзмітрый Беленькі (10%) і Аляксандр Дабрыян (10%).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА16

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ65

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»207

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА16

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць