Творы Коджы Сузукі на нетрадыцыйных носбітах

Творы Коджы Сузукі на нетрадыцыйных носбітах

У Японіі, краіне, дзе традыцыйна лічыцца, што прывіды селяцца менавіта ў адтуліне ўнітазу, Коджы Сузукі, адзін з аўтараў сцэнару жахалкі «Званок», вырашыў ўзяць справу чытання ў прыбіральнях на крок уперад і надрукаваў сваё новае апавяданне на туалетнай паперы.

Яго новае апавяданне «Падзенне» — пра жахі, што адбываюцца ў грамадскай прыбіральні. Кніга зробленая ў форме рулона туалетнай паперы і мае даўжыню 90 сантыметраў, а прачытаць яе можна за адно наведванне прыбіральні.

Гэта цудоўны маркетынгавы ход: у Японіі прыбіральня традыцыйна знаходзяцца ў сама цёмных кутах дому, а ў вуснай народнай творчасці дагэтуль існуюць жахалкі пра пачвараў, які крадуць дзетак праз унітаз. Кніга-рулон каштуе 210 енаў (каля 6 тыс. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?