Інтэрнэт і СМІ

Звольніўся намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» Уладзімір Пірог

Фота з фэйсбука 

Намеснік галоўнага рэдактара «Прэсбола» Уладзімір Пірог абвясціў пра сыход з вядучага спартыўнага выдання Беларусі.

«Чамусьці ўспомніўся БГ і яго цудоўны зімовы MTV unplugged у 2018-м: «Доўга мы пісалі гэты альбом. Шмат усяго было, аб чым і не скажаш». Але можна ж і коратка… Творчаму калектыву «Прэсбола»: хлопцы, дзякуй за гэтыя шалёныя 20 гадоў!»- напісаў Пірог у фэйсбуку.

Раней пра рашэнне сысці з газеты абвясціў журналіст Сяргей Мардасевіч.

Учора галоўны рэдактарам «Прэсбола» быў прызначаны чалавек звонку Сяргей Лісічкін, што раней працаваў у «Спартыўнай панараме» і на АНТ.

Уладальнікам 50% акцый выдання з'яўляецца Беларуская федэрацыя футбола. За амаль 30-гадовую гісторыю «Прэсбола» яго ўзначальвалі журналісты газеты: Аляксандр Барысевіч, Уладзімір Беражкоў, Сяргей Кайко і Дзмітрый Герчыкаў.

Пасля сыходу Герчыкава, які ўзначальваў газету з ліпеня, некалькі нумароў выходзілі пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага рэдактара Дзмітрыя Беленькага. Пісалася, што рэдакцыя актыўна прапаноўвала кандыдатаў на пасаду галоўрэда з ліку сваіх журналістаў, аднак не знайшла разумення ў АБФФ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць