Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс‑сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка,

у параўнаннi з 1 мая 2008 года жыхароў краiны стала менш на 14,2 тыс. чалавек.
За мiнулы год колькасць насельнiцтва павялiчылася толькi ў Мiнску — з 1 млн 817,5 тыс. чалавек да 1 млн 840,1 тыс.

У астатнiх рэгiёнах колькасць жыхароў зменшылася. У вынiку на 1 мая гэтага года ў Гомельскай вобласцi налiчвалася 1 млн 462,6 тыс. чалавек, у Мiнскай — 1 млн 448,4 тыс., у Брэсцкай — 1 млн 430,8 тыс., у Вiцебскай — 1 млн 262,1 тыс., у Магiлёўскай — 1 млн 120,4 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 100,1 тыс.

У студзенi—красавiку ў Беларусi нарадзiлiся 35,6 тыс. дзяцей — на 1,6 тыс. малых больш у параўнаннi са студзенем—красавiком мiнулага года. Памерлi за чатыры месяцы 2009 года 47,2 тыс. чалавек — на 0,9 тыс. больш.

У студзенi—красавiку гэтага года ў Беларусь прыбылi 6 тыс. 385 чалавек, выбылi 2 тыс. 250. Мiграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4 тыс. 135 чалавек.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0