26 траўня на сядзібе Таварыства беларускай культуры ў Вільні адбылася сустрэча, прысвечаная роду Луцкевічаў.

На імпрэзе было як ніколі шмат людзей, а час яе зацягнуўся — яна доўжылася больш як дзьве з паловай гадзіны, а не гадзіну з паловай, як звычайна. Было гэта выклікана прысутнасцю знакавага госця — Зянона Пазняка, які выступіў з даўгой прамовай, дзе акрэсліў свой погляд на сучасную беларускую палітыку.

Старшыня таварыства Хведар Нюнька адкрыў паседжанне з кароткай прамовай пра Антона і Івана Луцкевічаў, далей са спавешчаннем пра палітычную сітуацыю ў Беларусі выступіў студэнт 4 курса ЕГУ Артур Юдзіцкі. Далей слова было перададзена гасцям: Зянону Пазняку (старшыні КХП БНФ), яго намесніку Сяргею Папкову і перакладчыку з беларускай на польскую мову Чэславу Сэнюху. Напрыканцы слова ўзяў Старшыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч, каторы выказаў сваю пашану Зянону.

У сваёй прамове Зянон Пазняк распавёў пра свой погляд на Ўсходняе Партнёрства і Беларусь, назваў той факт, што Лукашэнка не паехаў на Саміт у Прагу, нашай агульнай перамогай, у чарговы раз скрытыкаваў беларускі апазіцыйны бамонд і заклікаў да стварэння новай апазіцыі, якая б грунтавалася на нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях і была гатова дзейнічаць.

Пазняк лічыць, што эканамічны крызіс — гэта толькі частка больш шырокага крызіса беларускай сістэмы. Гэтай сітуацыяй варта скарыстацца, каб яе змяніць.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0