На сайце газеты «Прэсбол» сёння то з'яўлялася, то знікала навіна пра вызваленне пасля 42 сутак зняволення экс-прэс-сакратара брэсцкага «Дынама» Вольгі Хіжынковай.

Першапачаткова нататка з'явілася ў 12:40 са спасылкай на Tut.by, потым навіна знікла, потым з'явілася, потым знікла, потым зноў з'явілася і знікла.

Па стане на 22:50 вечара нядзелі нататка зноў была абноўленая. Загаловак такі: «Герой Беларусі Вольга Хіжынкова — на волі!»

Тэкст навіны: «І той, хто зноў здыме або сатрэ гэтую навіну, — чалавек без сумлення».

Па стане на 23:50 навіна з сайта зноў знікла. Замест загалоўка — кропка, а каментары выдаленыя. Іх было больш за сотню.

Ноччу 21 снежня быў адноўлены загаловак «Герой Беларусі Вольга Хіжынкова — на волі!». Тэкст навіны складзены з фразы: «і не трэба затыкаць рот сумленным журналістам «Прэсбола» ганебным сціраннем навіны і яе абмеркавання!». Пад навіной набралася новая стужка каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0