Сустрэча прэм’ер‑міністраў Беларусі і Украіны Сяргея Сідорскага і Юліі Цімашэнкі адбудзецца ў Кіеве 12 чэрвеня,
паведамілі БелаПАН ва ўкраінскім пасольстве ў Мінску. Парадак сустрэчы ўзгадняецца.
Раней паведамлялася, што сустрэча прэм’ераў прызначана на 8 чэрвеня.
Нагадаем, 6 мая ў Гомелі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка дамовіліся, што ў трэцяй дэкадзе мая Сідорскі наведае Кіеў, дзе сустрэнецца з Цімашэнкай.
Папярэдні раз прэзідэнты дзвюх краін сустракаліся 20 студзеня ў Чарнігаве. Яны дамовіліся аб сустрэчы прэм’ер‑міністраў на працягу найбліжэйшых дзесяці дзён, аднак Сідорскі і Цімашэнка не сустрэліся да гэтай пары.