Літаратура

«Гэта, безумоўна, магія». Чытачы — пра новы раман-казку Кірыла Стаселькі «Пімкі»

У выдавецтве «Галіяфы» выйшла новая кніга Кірыла Стаселькі. Ужо цяпер яе можна набыць з любой кропкі Беларусі анлайн на сайтах кнігарняў oz.by, Галіяфы, Мой модны кут, valoshkidesign.by, Акадэмкнізе, biblio.by ды іншых. Прыводзім першыя водгукі чытачоў на кнігу «Пімкі», якія ўжо пачалі з’яўляцца ў сацыяльных сетках.

Зміцер Перлаў

«Мне вельмі падабаюцца ўсе творы аўтара. Першыя дзве кнігі, на мой густ, трошкі падобныя адну на адну, а «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» і «Пімкі» выглядаюць сапраўды самабытнымі. З задавальненнем чытаў кожную з іх. Для мяне Кірыл Стаселька — знак якасці».

Ганна Стэфановіч

«Гэтая кніга — раман-казка, пабудаваная на міфах народа і гісторыі рода. Дзякуючы міфам у тэксце ажываюць незвычайныя істоты, духі, хаваецца за словамі іншае вымярэнне, іншае жыццё.

Мне вельмі падабаюцца тэмы, звязаныя з містыкай, неверагоднымі падзеямі, гісторыі, якія па-за межамі логікі. І гэты раман-казка хоць і ўспрымаецца спачатку як нешта вельмі старажытнае і містычнае, каб гаварыць аб гэтым у 21 стагоддзі, аднак знаходзіць водгук унутры.

Мая бабуля не размаўляе на рускай мове. Зусім. Прыязджаючы да яе, з дзяцінства я неўсвядомлена пачынала размаўляць на беларускай мове.

Так і з гэтай кнігай. Ты ўспрымаеш гісторыі на нейкім падсвядомым узроўні, быццам бы яны звяртаюцца да чагосьці, што было яшчэ да цябе. І гэта, безумоўна, магія.

Гісторыя твайго роду, міфы тваёй зямлі — усё гэта павінна даваць табе больш цвёрда стаяць на нагах, але ніколі не прывязваць. Чалавек нараджаецца быць вольным».

Дар’я Гудовіч

«У дзень, калі ў Стаселькі выходзіць чарговая кніга, увесь свет замірае, а я з надзеяй і нецярпеннем апускаюся ў новае чытанне. Чацвёртая кніга аўтара як добры аперытыў у чаканні наступнага рамана. Невялікае выданне кішэннага фармату не зойме шмат часу, усяго за вечар ці два пяройдзе ў стос да прачытанага. Як гэта традыцыйна здараецца з кнігамі Кірыла, апісаць сюжэт няпроста. Аўтар, вядомы эксперыментатар, не быў бы сабой, калі б і гэты твор шчодра не заправіў фішачкамі (няхай гэта будзе нумарацыя старонак, кропкі ў канцы раздзелаў, уласныя малюнкі і іншае, і іншае).

З кожнай новай кнігай думкі і ідэі аўтара сыходзяць усё ў больш далёкі палёт, ды так, што ўзнікаюць асцярогі, што наступную кнігу прыняць і зразумець не атрымаецца. З іншага боку, падобны стыль падзяляе чытачоў на «сваіх» і «не сваіх». А кнігі аўтара стануць (ды што там, яны ўжо такія) не для шырокага круга чытачоў. Такі вось кніжны артхаус».

Антон Акуліч

«Кніга выдадзена ў цвёрдым пераплёце, кішэнным фармаце, што даволі зручна (прынамсі для мяне), папера якасная, прыемная навобмацак, ёсць тканкавая закладка. Візуальны складнік дапаўняюць малюнкі аўтара, змешчаныя перад раздзеламі, што дазваляе ўявіць, як аўтар бачыць сваіх персанажаў, месцы, у якіх яны дзейнічаюць. Таксама старонкі пазначаны рымскімі лічбамі, што нязвыкла, але выглядае прыгожа. Візуальна кніга прыгожая, мне спадабалася, я доўга разглядаў і адчуваў эстэтычную асалоду. Атрымалася прыгожае, якаснае выданне. 

У кожнай главе сціпла, алегарычна падаецца нейкая ісціна. У некаторых яна відавочная, а ў іншых — завуаляваная, патрабуе перачытваць главу некалькі разоў, думаць, здагадвацца, шукаць. У кнізе прысутнічаюць як страшныя казкі, у якіх, напрыклад, вужыны кароль запаўзае ўнутр дзяўчыны і казыча языком ейны жывот, так і вельмі пацешныя, прыемныя, а гэтаксама і таямнічыя, міфічныя, загадкавыя.

Мне кніга спадабалася, чытаў з задавальненнем, было цікава, з’яўлялася шмат думак, кніга падштурхоўвала разважаць. «Пімкі» адрозніваецца ад папярэдніх кніг Кірыла, назваў бы гэта яшчэ адной адметнасцю ягонай творчасці. Кожная кніга — гэта новы эксперымент. Пімкі — гэта нешта накшталт дзэну, які ў кожнага свой, да якога кожны прыходзіць сам, сваім асаблівым шляхам. І гэта можа быць словам ці знакам, літарай ці малюнкам, жэстам ці рухам, танцам ці спевам, пачуццём ці эмоцыяй — чым заўгодна. Але галоўнае — сваім, выпакутаваным, выгадаваным, блізкім, цёплым, родным, інтымным, лірычным, патаемным, схаваным недзе ў душы і толькі сваім».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зорка Pornhub прыняла іслам12

Узбекістан выйшаў на след тысячы грамадзян краіны, якія маглі падпісаць кантракт на службу ў расійскай арміі

Прайшла репетыцыя параду. Галоўны надпіс над трыбунай напісалі з памылкай11

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі14

У Нідэрландах забіты фінансіст, які расказаў пра адмыванне грошай, арганізаванае ў мінскім H Casino4

Памочнік Ціханоўскай Даніла Гаркавы і доля невядомых10

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць