Грамадства

Налёт на «Прэс-клуб» — у аэрапорце затрыманая Юлія Слуцкая, ідуць ператрусы ў топ-менеджараў

Заснавальніцу медыяарганізацыі Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі ў аэрапорце па прылёце ў Мінск.

Вядома, што ператрусы праводзяцца ў кватэрах у менеджараў Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага.

Таксама сілавікі прыйшлі ў офіс арганізацыі.

Каля кватэры праграмнай дырэктаркі «Прэс-клуба» Алы Шарко, дзе адбываецца ператрус, затрымалі намесніка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, рэпарцэрку «Анлайнера» Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча. Пазней іх адпусцілі.

Адвакат Сяргей Зікрацкі адзіны, хто застаецца ля кватэры Алы Шарко.

Пасля таго, як затрымалі журналістаў, з кватэры вывелі праграмную дырэктарку «Прэс-клуба» Алу Шарко. Яе вязуць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў на Кальварыйскую.

Прэс-Клуб — медыяарганізацыя, якая ладзіла трэнінгі, майстар-класы, праводзіла маніторынгі працы СМІ.

Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995-2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007-2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м2

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек6

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м2

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць