Прэзідыум палітсавета Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) 27 мая выступіў за абранне адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл.

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня прэзідыума АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, працэдуру абрання такога кандыдата плануецца распрацаваць да верасня гэтага года.

«У сувязі з гэтым мы заклікаем усе дэмакратычныя арганізацыі ўзяць удзел у працэсе па выпрацоўцы працэдуры вылучэння аднаго кандыдата ад дэмакратычных сіл», — сказаў палітык.

Лябедзька лічыць, што гэты працэс «наўрад ці будзе лёгкім, хуткім і цалкам паспяховым». «Аднак ужо сама ініцыятыва аб вылучэнні не нейкага адзінага кандыдата ад левых або правых, ад еўрапейцаў або камуністаў, а ад усіх дэмакратычных сіл краіны вельмі важная», — сказаў ён.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца ў канцы 2010 — пачатку 2011 года.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0