У штаб-кватэры Еўракамісіі ў Брусэлі другі раз за месяц прагучаў сігнал трывогі.

Сігнал трывогі прагучаў сёння ў штаб-кватэры Еўракамісіі (Брусель) акурат у часе канферэнцыі старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу, паведамляе gazeta.pl. Прысутныя, у тым ліку канцлер Аўстрыі Вернэр Файман, былі эвакуяваныя з будынку штаб-кватэры ЕК. Пакуль невядома, з-за чаго спрацавала сігналізацыя. Нагадаем, што гэта другі ў гэтым месяцы выпадак, калі ў штаб-кватэры Еўракамісіі ладзіцца эвакуацыя. 18 траўня на тэхнічным паверсе, дзе знаходзяцца камунікацыйныя кабелі і тэхнічнае абсталяванне, адбылася ўзгаранне. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

На пажары 18 траўня ніхто не пацярпеў. Фота AP

На пажары 18 траўня ніхто не пацярпеў. Фота AP

Паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0