30 траўня ў Тэатры юнага гледача імя А. Вампілава у 16‑00 адбудзецца VI Абласны фестываль‑конкурс «Гучы, гоман беларускі».

У фестывалі прымуць удзел калектывы з Іркуцкай вобласці, якія выконваюць творы на беларускую тэматыку.

Фестываль прымеркаваны да Дня нараджэння Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага» (ІТБК), якая была заснавана 31 траўня 1996 года.

З гэтага моманту члены і сябры таварыства адзначаюць гэтую дату як Дзень Прыбайкальскіх беларусаў і традыцыйна ладзяць ў гэты дзень культурніцкія мерапрыемствы.

У гэтым годзе пройдзе VI Абласны фестываль‑конкурс «Гучы гоман беларускі», дзе лепшыя калектывы атрымаюць Дыпломы лаўэратаў фестывалю і грашовыя прэміі ад арганізатараў мерапрыемства.

Уваход на імпрэзу вольны.

Кантакты:

Тэл. (3952) 20‑11‑72, адрас: г. Іркуцк, вул. Чэхава, 2

e‑mail: [email protected]

Кантактная асоба: Рудакоў Алег Васільевіч

zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0