У вайсковай частцы ў расійскім Пскове выпадкова стрэлілі з 30-міліметровай гарматы, ніхто не пацярпеў, паведамляе тэлеканал Дождь.
discover24.ru
Выпадак здарыўся 24 снежня пры абслугоўванні тэхнікі і ўзбраенні ў парку баявых машын. «У выніку металічная балванка без выбуховага рэчыва ўпала на ўскраіне горада на нежылы будынак», - коратка паведаміў Пскоўскі гарнізон.
Тэлеграм-канал Baza удакладніў, што 19-гадовы вайсковец па прозвішчы Камароў выпадкова зрабіў два стрэлы з баявой машыны БМД-4, пасля чаго адна з балванак трапіла ў дах гандлёвага цэнтра і ўпала на другім паверсе ў краме «Дзіцячы свет». Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма, але з будынка эвакуявалі 300 чалавек. Куды прызямліўся другі снарад, невядома.
РЭН-ТБ дадае, што яфрэйтар вырашыў «без дазволу агледзець і апрабаваць БМД-4» і па неасцярожнасці зрабіў стрэл. Відавочцы распавялі, што ў гандлёвы цэнтр прыехала ваенная пракуратура, уезд у будынак ненадоўга перакрылі.
У Fjord Plaza, куды ўпаў снарад, не каментуюць сітуацыю.