Літва рыхтуецца да сьвяткаваньня тысячагодзьдзя першай згадкі пра яе ў летапісах, што адбудзецца ў 2009 г. У Вільні зьявілася адмысловая рэкляма. 6 ліпеня Літва адзначае нацыянальнае сьвята – Дзень Каранацыі Міндоўга.
Між тым Міндоўгавай сталіцай быў Наваградак, а Вялікае Княства было залатым векам Беларусі. І ўсё ж беларусы каранацыі не сьвяткуюць, і конны помнік Міндоўгу ў Беларусі так і не паўстаў. Усё ў будучыні?