Грамадства

«Каб выбары прайшлі сумленна, гэтага б нічога не было». Судзяць паштарку, якая распаўсюдзіла асабістыя звесткі пра міліцыянераў

У судзе Першамайскага раёна пачаўся разгляд справы Ларысы Танкашкур — паштальёнкі, якая апублікавала ў тэлеграме асабістыя даныя 35 чалавек, сярод якіх аказаліся міліцыянеры, былы супрацоўнік МУС, ахоўнік Дэпартамента МУС, выкладчык Акадэміі МУС. Дзеянні жанчыны кваліфікавалі па першай частцы артыкула 179 Крымінальнага кодэкса (незаконны збор і распаўсюд звестак, якія складаюць асабістую ці сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, што прынеслі шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага).

Разглядае гэтую справу суддзя Таццяна Ліннік. З 35 пацярпелых на першае пасяджэнне з'явілася дзесяць чалавек.

Ларыса Танкашкур.

Паводле матэрыялаў справы, Ларыса Танкашкур скарысталася службовымі паўнамоцтвамі: як паштальёнка яна мела доступ да звестак пра прыватнае жыццё 35 супрацоўнікаў МУС, што выпісвалі ведамасную газету «На страже». Іх імёны з месцамі жыхарства яна апублікавала ў раённым тэлеграм-чаце. 

На судзе бок абвінавачвання агучыў, што публікацыя прыватных звестак прывяла да негатыўнага абмеркавання асоб пацярпелых у сацыяльных сетках, да пагрозы нармальнай камунікацыі з суседзямі, з’яўлення ў іх пачуцця небяспекі за ўласнае здароўе і блізкіх, за стан маёмасці. Акрамя таго, гэта падрывае іх рэпутацыю як супрацоўнікаў МУС.

— Нам у паштовую скрыню кідалі раздрукаваны 128 артыкул Крымінальнага кодэкса (Злачынства супраць бяспекі чалавецтва). Дзе гарантыя, што пасля да нас не прыйшлі б і не падпалілі дзверы? Гэта ўспрынялося як персанальная пагроза. Акрамя таго, у тэлеграм мне даслалі ананімную пагрозу, — агучыў адзін з пацярпелых, супрацоўнік Цэнтральнага РАУС.

На судзе жанчына часткова прызнала віну: яна пацвердзіла, што перапісала даныя міліцыянераў з картатэкі на пошце, але зрабіла гэта з мірнымі мэтамі, не жадаючы камусьці нашкодзіць.

— Мяне ўразіла, калі ў Лебядзіным разагналі дваровую сустрэчу мясцовых жыхароў. Тады, калі дзяўчынцы распылілі ў вочы газ. Мая нервовая сістэма не вытрымала, бо яна ў напружанні ўсе гэтыя месяцы пасля выбараў. Я напісала ў дваровы чат, прапанавала: можа, апублікаваць даныя міліцыянераў, каб з імі маглі людзі пагутарыць? І пасля са мной звязаўся адміністратар канала, і я яму перадала ўсе даныя. Я папрасіла не пагражаць нікому, я хацела, каб суседзі проста мелі магчымасць з імі пагаварыць. Ніякіх ідэалагічных і палітычных мэтаў тут не было.

Ларыса таксама адзначыла, што шкадуе міліцыянераў.

— Каб выбары прайшлі сумленна, гэтага б нічога не было. Мой бацька ваяваў не за тое, каб беларус збіваў беларуса. Каб зараз міліцыя збівала людзей, якія проста выйшлі папіць чаю. Міліцыянеры павінны былі стаць на бок людзей. Я сёмая ў сям’і, і нас ніколі бацькі не білі. А што адбываецца цяпер у краіне?

Ларыса ўжо паспела адседзець 15 сутак нібыта за супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Яна была звольненая з пошты і цяпер працуе прыбіральшчыцай. Па крымінальнай справе жанчыне пагражаюць грамадскія працы або штраф.

Разгляд справы Ларысы Танкашкур працягнецца 6 студзеня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць