Інтэрнэт і СМІ

Сяргей Шчурко заявіў, што пакідае «Прэсбол»

У верасні Сяргей адсядзеў 15 сутак, Tut.by

Журналіст Сяргей Шчурко ў сваім фэйсбуку распавёў пра тое, што не больш не супрацоўнічае з газетай «Прэсбол».

«Бывай, «Прэсбол» — ва ўсялякім выпадку, яго друкаваная версія, захопленая непрыяцелем, супрацоўнічаць з захопнікамі не мае намеру, якія б пайкі не прапаноўвалі. Вангую не толькі хуткі сыход калег (многія з якіх ужо ў думках напісалі заяву), але і сыход тых, хто сыходзіць пакуль не збіраецца з прычыны адсутнасці іншых варыянтаў.

Рана ці позна стане сорамна. Хоць і цяпер таксама. Ці маглі мы прадбачыць такі ганебны фінал на сваім 25-годдзі, калі чакалі з турмы Беражкова — найлепшага рулявога ПБ у ягонай гісторыі? Не, смерці папяровай версіі чакалі кожны год, але ўсё ж з натуральных прычын. А тут — як на злосць шляхам хірургічнай аперацыі па адразанні жыццёва важных органаў акурат да 30-гадовага юбілею.

Прызнаюся, вельмі хацеў паўтарыць матч — «Прэсбол» супраць астатняга свету, але, на шчасце, кураж знік да пачатку трэніровак. Застаўся толькі ўспамін пра тыя часы. І фота, дзе ілюстраваны фінт-абыход, характэрны для ляўшы. Ты ўжо ў свабодным палёце і спыніць цябе можна толькі шляхам сяміметровага.

Вось і зараз — пайшоў і ў свабодным. І шчаслівы ад таго, што яшчэ магу гэта зрабіць» — напісаў Шчурко.

Тое самае фота з 25-годдзя «Прэсбола»: фота з фэйсбука Сяргея Шчурко

***

Некалькі тыдняў таму «Прэсбол», які выдаецца ад 16 студзеня 1991 года, упершыню ўзначаліў чалавек звонку, былы журналіст «Спартыўнай панарамы» і АНТ Сяргей Лісічкін, а з газеты сышлі некалькі журналістаў. 50% акцый выдання належаць Беларускай федэрацыі футбола. 

Сяргей Шчурко — адзін з самых вядомых беларускіх спартыўных журналістаў, супрацоўнічаў з «Прэсболам» з канца 1990-х. Ён таксама займаецца арганізацыяй дабрачынных праектаў з удзелам зорак беларускага спорту.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць