Усяго патроху

«Я сама запрасіла яго на танец». Стала вядома, што за дзяўчына танчыла з Лукашэнкам. Шмат ФОТА

Сёння ў Палацы Незалежнасці прайшоў вялікі баль, у якім удзельнічаў і Аляксандр Лукашэнка. Ён выступіў з прамовай, а пасля нават патанчыў з маладой прыгажуняй.

«Наша Ніва» адшукала гэтую дзяўчыну — 20-гадовую Вольгу Пятровіч. Яна студэнтка 3-га курса БДТУ.

Дзяўчына ўдзельнічае у конкурсах прыгажосці, гуляе ў тэніс, расказваюць пра яе знаёмыя. Вучыцца добра, стараста сваёй групы. Жыве ў інтэрнаце.

«Файная дзяўчына, добрая, заўсёды дапамагае», — кажуць пра яе сяброўкі.

«Наша Ніва» звязалася з самой Вольгай.

«Гэта было незабыўна. Не ўсім выпадае такая магчымасць, — кажа дзяўчына пра баль. — Атмасферу не перадаць, усё настолькі ўрачыста… Мы шмат да гэтага рыхтаваліся, харэографы ўклалі шмат сіл і працы. Рэпетыцыі ішлі месяц — і нашу працу было выдатна заўважна.

Спачатку танчылі паланэз, паўночную кадрыль і кадрыль бамонд, па-дэ-грас. Пасля пачалася свабодная праграма.

Я сама запрасіла Лукашэнку на танец. Ён не адмовіў — танчыць добра. Танчылі вальс, гаварылі пра баль, якая ўрачыстая абстаноўка, якія танцоры і як яны выдатна выглядаюць і стараюцца».

Вольга мяркуе, што яе паклікалі на мерапрыемства, бо яна актыўна ўдзельнічае ў жыцці ўніверсітэта і сёлета ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь».

«Але конкурс на паўфінале спынілі праз каранавірус — пакуль яго так і не скончылі», — кажа дзяўчына.

Дарэчы, пра каранавірус — на балі ўсе былі без масак. Чаму так?

«Нас кантралявалі ў гэтым пытанні, ці ўсе сябе добра адчуваюць. Таму не сумнявалася, што канфузаў не будзе.

Тэст на каранавірус я не здавала, але падчас рэпетыцый тэмпературу і нашае самаадчуванне кантралявалі, — тлумачыць Вольга. —

Маскі не адзявалі, але яны ў нас былі з сабою — у грамадскім транспарце ж без маскі не паедзеш. Што прэзідэнт без маскі, пытанняў ні ў каго не выклікала».

 «Наша Ніва» пацікавілася і палітычнай пазіцыяй дзяўчыны.

«Я сёлета не галасавала. Вырашыла застацца ў баку ад гэтага пытання, — адказала Вольга. — Пра падзеі ў краіне — я захоўваю нейтралітэт. Кожны бок па-свойму мае рацыю — і не мае адначасова. Таму я канкрэтнай пазіцыі не займаю».

Вольга родам з Барысава. Яна вучыцца на інжынера лясной гаспадаркі.

«Я выбрала гэтую спецыяльнасць, бо люблю прыроду і хачу захаваць лясы ў Беларусі. Вывучаць расліны, лес, жывёл — вельмі цікава і мне вельмі падабаецца, — кажа яна. —

Я вучуся на бюджэце. Таму будзе два гады адпрацоўкі, я даведаюся, як працуецца ў гэтай галіне, а пасля буду глядзець, які шлях мяне чакае далей. Бо мне таксама прапаноўвалі ва ўніверсітэце застацца выкладчыкам пасля сканчэння вучобы».

Сям’я, па словах дзяўчыны, у яе самая звычайная.

«Бацька меў медыцынскую адукацыю, але, на жаль, яго не стала некалькі гадоў таму. А мама таксама медык. Я ёй ужо расказала пра баль, што танчыла з Лукашэнкам — яна вельмі рада за мяне», — паведаміла Вольга.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране25

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі52

«Значыць, я шмат добрага зрабіла». За што расійскую валанцёрку Надзін Гейслер, якая дапамагала ўкраінцам, прыгаварылі да 22 гадоў калоніі4

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер5

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране25

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць