Звальняецца дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч. Ён кіраваў установай 20 год. За гэты час музей стаў культурным брэндам райцэнтра. Гэта адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн у Беларусі.

«Сапраўды, з 1 студзеня я ўжо не буду працаваць у музеі наогул. Я звольніўся па дамове бакоў, сам напісаў заяву. Мы дамовіліся з кіраўніцтвам, што не будзем каментаваць гэтае рашэнне. Скажу толькі, што я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася», — коратка патлумачыў «Нашай Ніве» Юрый Зялевіч прычыны.

«Пружанскі палацык». Фота газеты «Звязда»

«Пружанскі палацык». Фота газеты «Звязда»

Па адукацыі Юрый настаўнік геаграфіі, але ўсё жыццё займаўся краязнаўствам. Сябра таварыства беларускай мовы.

«Я заўсёды вытрымліваў лінію беларускага адраджэння. У нас Вайцюшкевіч тры ці чатыры разы выступаў, быў, нават калі гэта было забаронена», — падзяліўся дырэктар.

«Дзень вышыванкі» ў музеі, 2016 год. Фота «Радыё Свабода»

«Дзень вышыванкі» ў музеі, 2016 год. Фота «Радыё Свабода»

У Юрыя трое дзяцей. Новага месца працы ён пакуль не знайшоў — узяў паўзу перадыхнуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?