Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Помнік архітэктуры XVII стагоддзя прадалі на аўкцыёне з трэцяй спробы. Імя пакупніка застаецца ў сакрэце. Гэта фізічная асоба.

Упершыню яе выставілі на аўкцыён сёлета ў маі. Тады будынак ацанілі ў 137 тысяч рублёў, але жадаючых не знайшлося, нагадвае Радыё Свабода.

Пазней Лонданскі фонд габрэйскай спадчыны выказаў жаданне выкупіць помнік архітэктуры, які ўнёс у спіс самых значных аб’ектаў габрэйскай сусветнай спадчыны, якім патрэбна дапамога.

Меркавалася, што кошт выкупу сінагогі знізяць да другога аўкцыёну, аднак яго знізілі ўсяго на 10%, хаця, па словах лонданскай арганізацыі, перш было абяцанне знізіць суму на 50%.

Сінагога — помнік барочнай архітэктуры, яе пабудавалі ў 1642 годзе. Яна ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Дзейнічала да 1940 года, а пасля ІІ Сусветнай вайны у сінагозе зрабілі склад і гандлёвыя памяшканні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0