Майк Тайсан

Майк Тайсан

Трагічнае здарэнне: 4-х гадовая дачка баксёра Майка Тайсана памёрла сёння ноччу ў шпіталі гораду Фінікс, штат Арызона, дзе двое сутак знаходзілася ў крытычным стане. З папярэдняга расследвання паліцыі вынікае, што гутарка ідзе пра «трагічны выпадак»: нейкім неверагодным чынам дрот ад электрычнай бегавай дарожкі засіліў 4-гадовую Эксодус Тайсан. 7-гадовы брат знайшоў Эксодус непрытомную і паклікаў маці.

Бацька дзяўчынкі, Майк Тайсан, колішні чэмпіён свету ў лёгкай вазе, што тымчасам знаходзіўся ў Лас-Вегасе, адразу прыляцеў у Фінікс. 44-гадовы Тайсан мае шэсць дзяцей ад розных шлюбаў. Акрамя боксу, ён вядомы сваім турэмным тэрмінам за згвалтаванне і тым, што адкусіў вуха апаненту па рынгу Эвандэру Холіфілду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?