Кадр з фільма «Асаблівасці нацыянальнага палявання»

Кадр з фільма «Асаблівасці нацыянальнага палявання»

Гранічныя мінімальныя цэны на алкагольную прадукцыю павялічаны з 1 студзеня, паведамляе БелТА.

Так мінімальная адпускная цана за 0,5 літра алкагольнага напою мацункам 40% складае 5 рублёў 5 капеек, рознічная 6,68 (рост на 16 і 21 капейку адпаведна).

Таксама даражэе «якаснае» чарніла. Лімітавая мінімальная адпускная цана ўстаноўлена ў памеры 3 рублёў 9 капеек за 0,7 літра мацункам 18%. Раней яна складала 2,99 рубля.

Гранічныя мінімальныя адпускныя цэны, як правіла, ніжэй за тыя, якія ўстаноўлены ў рознічным гандлі. Адпаведна, малаверагодна, што ўслед за павышэннем мінімальных адпускных коштаў вырастуць цэны ў крамах на моцны алкаголь і пладовыя мацаваныя віны, мяркуе Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0