У пункце пропуску «Дарагуск» на ўкраінска-польскай мяжы канфіскавалі беларускіх кантрабандных цыгарэт на 750 тысяч даляраў.

Цыгарэты былі схаваныя ў фуры, якая везла газаваныя напоі. Аўто прасканавалі з дапамогай рэнтгенаўскага апарата і выявілі кантрабанду.

Было схавана 196,8 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх рынкавы кошт складае больш за 750 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0