У суботу 30 мая а 9 раніцы ў Свята-Духавым саборы адбудзецца памінальная служба па загінулых у цісканіне на станцыі метро «Няміга». Пасля службы каля мемарыялу ў памяць ахвяраў Нямігі пройдзе ліція. Чакаецца, што ў ёй возьме ўдзел Мітрапаліт Філарэт. Перад службай і пасля яе да помніка можна будзе ўскласці кветкі і запаліць знічкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?